Так шмат жыльля і так блізка ля цэнтру Менску ў ХХІ стагодзьдзі яшчэ ня ўзводзілі. Група інвэстараў пачала асваеньне ўчастка на перакрыжаваньні вуліц Кальварыйскай і Скрыганава .

Праект жылога комплексу і прылеглых сацыяльных аб’ектаў разьлічаны на плошчу ў 16 гектараў. Ужо перанесены ў іншы раён аўтобусны парк, на чарзе — СІЗА на Кальварыйскай. Толькі ў знос аб’ектаў і падрыхтоўку тэрыторыі забудоўшчык уклаў 40 мільёнаў даляраў, а ўвесь праект комплексу пад назвай «Каскад» ацэньваецца ў 350 мільёнаў.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Глядзі яшчэ:
У Менску стане адной вязьніцай меней

«Па вуліцы Кальварыйскай, у дворыку турмы стаіць адзін-адзіны дом. Тры паверхі, тры пад’езды, 36 кватэр. Пабудавалі яго яшчэ ў 51-м годзе ваеннапалонныя немцы, і атрымаўся ён дыхтоўным: таўшчэзныя цагляныя сьцены, удалая пляніроўка, столі 2,9 мэтра, вялізныя вокны, цёпла ўзімку, нягорача ўлетку… І вось вырашылі ці то ўлады, ці то хтось, хто ўладам адкавяліў грашышчаў, збудаваць штосьці невядомае і напэўна манумэнтальнае…» // Yanezhka. Пачатак сацыяльнай вайны. — Livejournal.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0