Кіраўніка Вэнэсуэлы ў Нацыянальным аэрапорце «Менск-2» сустракалі таксама віцэ‑прэм’ер Уладзімер Сямашка і намесьнік кіраўніка МЗС Віктар Гайсёнак. Уга Чавэс прыехаў з аднадзённым візытам, пралётам з Масквы. Гэта трэці прыезд вэнэсуэльскага лідэра ў Беларусь.

У аэрапорт таксама прывезьлі 40 вэнэсуэльскіх студэнтаў, што навучаюцца ў Беларусі.

Нагадаем, што ў траўні Інтэрпол пацьвердзіў сапраўднасьць ноўтбука з электронным лістом лідэра калюмбійскіх партызанаў, у якім той гаворыць, што вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс спрабуе ўзброіць калюмбійскіх паўстанцаў з дапамогай Беларусі.

Гішпанская El Pais сьцьвярджала, што найлепшым сябрам калюмбійскіх партызанаў мог аказацца ўжо былы дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Віктар Шэйман. Менавіта ён быў адным з тых, хто прабіваў падпісаныя летась кантракты на пастаўку зброі ў Вэнэсуэлу на 720 млн эўра.

Уга Чавэс прыехаў з аднадзённым візытам, пралётам з Масквы. Гэта трэці прыезд вэнэсуэльскага лідэра ў Беларусь.

Прысутнасьць Шэймана ў аэрапорце была растлумачаная тым, што ён займае пасаду кіраўніка беларуска-вэнэсуэльскай міжурадавай камісіі.

ЗП; ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0