10 лютага ў Польшчы ў абарот ўвайшла новая банкнота наміналам 500 злотых. На банкноце адлюстраваны польскі кароль Ян III Сабескі.

Па словах Барбары Ярошак з Нацыянальнага банка Польшчы, новая купюра на 4% большая, чым банкнота наміналам 200 злотых, аднак, выглядае амаль таксама як астатнія буйныя польскія купюры.

Адзначым, што, згодна з былым кіраўніком Нацыянальнага банка Польшчы Марэкам Бэлькам, увядзенне банкнот высокага наміналу неабходна для зніжэння выдаткаў на ўтрыманне стратэгічнага запасу банка. Дзякуючы выпуску купюр больш высокага наміналу банк зможа эканоміць каля 10 мільёнаў еўра штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?