Летась у снежні 32-гадовая барысаўчанка назвала ў «Аднакласніках» мінчаніна «муд***м». Мужчына звярнуўся з заявай у міліцыю.

Слова у адрас мужчыны барысаўскі суд расцаніў як абразу.

Нагодай для абурэння барысаўчанкі сталі каментары жыхара Мінска, дзе ён негатыўна адгукаўся пра барысаўскую інфекцыйную бальніцу.

13 лютага суд Барысаўскага раёна вырашыў, што жанчына наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла суразмоўцу, прынізіла яго гонар і годнасць.

Вінаватую пакаралі штрафам у памеры 2 базавых велічынь. Улічылі тое, што раней яе не прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і тое, што мае траіх дзяцей. 

Мінчук плануе падаваць у суд на жыхарку Барысава, каб атрымаць маральную кампенсацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0