Моладзь Руху «За Свабоду» раздала налепкі з Пагоняй да Дня святога Валянціна ФОТЫ
У дзесяці гарадах Беларусі сёння актывісты Руху «За Свабоду» раздалі налепкі да Дня святога Валянціна з нацыянальнай сімволікай.

«Мы арганізавалі гэтую акцыю, каб паказаць, што любім Беларусь, нагадаць пра нацыянальную сімволіку», — сказала сайту Pyx.by сябра Рады Моладзі Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч, якая ўдзельнічала ў акцыі ў Мінску.
Па яе словах, большасць рэагавалі на акцыю і налепкі з Пагоняй пазітыўна, дзякавалі за віншаванні.



Каментары