Хуткасьць ветру ў эпіцэнтры сягае 90 км/г, ужо абвешчана пра эвакуацыю 23 тыс. чалавек. Папярэджаньне абвешчана і ў штаце Тэхас — кампанія «Шэл» эвакуавала работнікаў з нафтавых платформаў у Мэксыканскай затоцы. Створана 16 сховішчаў ад урагану.
Той, хто не эвакуаваўся ў тэрміновым парадку ўзводзяць умацаваньні. Дождж пагражае моцнай паводкай.
Чакаецца, што асноўны ўдар стыхіі прыйдзецца на Мэксыку і Тэхас увечары ў сераду. Ураган пятай катэгорыі пагражае сур’ёзнымі разбурэньнямі.
Долі ўтварылася з трапічнага шторму, што пачаўся апоўдні ў аўторак паблізу ўзьбярэжжа Мэксыкі.