14.02.2017 / 22:32

Белы дом: Трамп чакае, што Расія верне Крым Украіне 64

Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разлічвае на вяртанне Крыма ў склад Украіны, перадае Reuters.

«Прэзідэнт Трамп вельмі ясна даў зразумець, што ён чакае ад урада Расіі дээскалацыі гвалту ва Украіне і вяртання Крыму», — сказаў Спайсер. Ён таксама дадаў, што Трамп «чакае, што паладзіць з Расіяй, і жадае гэтага».

Акрамя таго, прэс-сакратар Белага дома распавёў, што давер Трампа да дарадцы Майкла Фліна «быў падарваны».

«Праблемай, шчыра кажучы, быў падрыў даверу», — падкрэсліў Спайсер. Паводле яго слоў, Трамп не казаў Фліну абмяркоўваць амерыканскія санкцыі супраць Расіі з расійскім дыпламатам.

4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
14.02.2017 / 22:38
Як пеу мой знаемы У.Высоцкі : «Когда Трамп оказался вдруг, и не друг, и не враг, а так...»
2
Шэры / Адказаць
14.02.2017 / 22:40
Трамп наш?Старик Дональд начал показывать свое истинное лицо.Вата в негодовании.....
2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
14.02.2017 / 22:43
Трамп зразумеу, што лепш быць прэзідэнтам Адзінай Звышдзяржавы, чым атрымаць імпічмент , і пайсці на пенсію на першым годзе гаспадара Белага дома
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру