14.02.2017 / 23:05

Расійскую транссэксуалку выправадзілі з «ДНР» 12

Грамадзянскага актывіста Алега Васільева, вядомага як Шэрае Фіялетавае, выправадзілі за межы самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, дзе ён знік у канцы студзеня.

Пра гэта паведаміў «Лайф» са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах сепаратыстаў.

Па інфармацыі выдання, гэта адбылося на памежным прапускным пункце ў падкантрольным ДНР сяле Успенка на мяжы Украіны і Расіі. Раней крыніца «Лайфа» паведамляла, што сепаратысты плануюць 14 лютага адпусціць Шэрае Фіялетавае і яго спадарожніцу Вікторыю Мірашнічэнку.

Раней Вікторыя паведаміла «Медузе», што яна і Шэрае Фіялетавае знаходзяцца ў Расіі і што з імі «ўсё ў парадку».

nn.by

0
Dzied Kalaš / Адказаць
14.02.2017 / 23:09
Ну й дзякуй богу што жывая, то яшчэ будзе у гэтым жыццi шанец стаць трошку менш прынцыповай, як рэч тычыцца бяспекi.
5
цывильны / Адказаць
15.02.2017 / 01:34
ну вот-оно с распростертыми обьятиями туда неслось в поисках счастья призрачного,любви всенародной и тут такой облом,серое и бесформенное нигде ни в почете
0
Мурмот / Адказаць
15.02.2017 / 02:36
Ну дзякуй Богу
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру