Пераход украінскіх спажыўцоў да рынкавых цэнаў на газ адбудзецца цягам некалькіх гадоў. Прэм’ер‑міністар Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што бакі пазбавіліся ад газавых пасярэднікаў.

Дзеля пазьбяганьня шоку, пераход да рыначных цэнаў будзе адбывацца паэтапна цягам некалькіх гадоў, заявіла кіраўнічка ўкраінскага ўраду Юлія Цімашэнка пасьля сустрэчы з старшынёй праўленьня «Газпрому» Аляксеем Мілерам, паведамляе «Эхо Москвы».

Адначасова Юлія Цімашэнка заявіла, што бакі пазбавіліся ад газавых пасярэднікаў. Цяпер Украіна актыўна рыхтуецца да ацяпляльнага сэзону 2008‑2009 гг. — у падземныя газавыя сховішчы запампоўваецца запас газу, піша партал «Дело».

Нагадаем, што ў 2008 годзе Ўкраіна імпартуе газ па цане $179,5 за тысячу кубамэтраў. У чэрвені міністар замежных спраў Расеі прагназаваў павелічэньне гэтай цаны з 1 студзеня 2009 году ўдвая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?