Сілы абароны Ізраіля замовілі ў кампаніі Motorola распрацоўку спецыяльных смартфонаў для вайскоўцаў, піша timesofisrael.com

Новы смартфон падтрымлівае стандарт 4G, вайсковыя фарматы камунікацыі і дазваляе службоўцам бяспечна перасылаць сакрэтныя фота і відэа з поля бою, сведчыць афіцыйны ролік.

Распрацоўка гаджэта з высокай ступенню фізічнай абароны і шыфравання была замоўленая ў Motorola Solutions за $100 млн. Чакаецца, ён можа задаволіць патрэбы арміі на наступныя 15 год.

У час заключэння кантракту Міністэрства абароны Ізраіля заяўляла, што смартфон будзе воданепранікальным, будзе мець батарэю на 400 хвілін размовы і 500 хвілін у рэжыме чакання.

Паведамлялася, што тэлефон павінен быць з тачскрынам, GPS і 8-мегапіксельнай камерай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?