Вельмі лёгкія пазадарожныя машыны, якія амаль не маюць брані, хутка паступяць на ўзбраенне батальёнаў Марской пяхоты ЗША, піша афіцыйнае выданне Корпус.

144 машыны UTV (Utility Task Vehicle) з лютага 2017 года патрапяць у рукі марпехаў, каб надзейна забяспечваць хуткі рух на любой мясцовасці. Маючы мінімальны памер, машыны могуць перавозіць да 4 байцоў з узбраеннем, параненых ці каля 500 кг грузу.

«Марпехі носяць усё больш рыштунку і шукалі магчымасці знізіць нагрузкі на жаўнера, але пры гэтым павялічыць дальнасць сваіх аперацый», — адзначае лідар групы распрацоўшчыкаў UTV у кампаніі PEO LS Джэсіка Цёрнер.

Модульная машына мае каля 4 метраў у даўжыню і магутны дызельны рухавік. Дзякуючы сваёй нізкай вазе і габарытам яна змяшчаецца ў канвертапланы MV-22 Osprey і верталёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?