Расію ніхто афіцыйна не абвінавачваў у парушэнні дамовы па ракетах сярэдняй і меньшай дальнасці (РСМД), заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Так прадстаўнік Крамля пракаментаваў артыкул New York Times пра тое, што Расія «таемна» размясціла на сваёй тэрыторыі баяздольнае падраздзяленне крылатых ракет.

«Ніхто афіцыйна не абвінавачваў Расію ў парушэнні РСМД. Вы згадалі нейкую інфармацыю, зусім абязлічаную», — адказаў Пяскоў журналістам.

Ён дадаў, што Расія «заставалася і застаецца прыхільнай сваім міжнародным абавязальніцтвам», у тым ліку ў рамках дагавора РСМД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?