На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 лютага беларускі рубель прыкметна ўмацаваўся да даляра, які апынуўся на мінімальным узроўні са студзеня 2016 года.

Фота Ірыны Арахоўскай
Даляр знізіўся на BYN0,0154 - да 1,865 рубля.
Еўра апусціўся на BYN0,024 - да 1,9716 рубля.
Расійскі рубель умацаваўся на BYN0,0222 - да 3,2805 за 100 расійскіх рублёў.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША - 30%, еўра - 20%.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары