23.07.2008 / 13:38

Поўны трагізму шлях караля 1

26 ліпеня фонд «Краіна Замкаў» ладзіць экскурсію па маршруце Менск—Мір—Любча—Наваградак—возера Сьвіцязь, прысьвечаную Міндоўгу.


26 ліпеня (субота) фонд «Краіна Замкаў» ладзіць экскурсію па маршруце Менск—Мір—Любча—Наваградак—возера Сьвіцязь. У праграме, прысьвечанай заснавальніку ВКЛ Міндоўгу, тэатралізаваныя інсцэніроўкі, наведваньні музэяў і замкаў, фаер‑шоў.

Экскурсія «Шлях караля», прысьвечаная жыцьцю заснавальніка Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, адбудзецца 26 ліпеня. Ладзіць яе фонд «Краіна Замкаў».

У праграме экскурсіі: наведваньне Мірскага замку, замчышча ў Любчы, Лаўрышава, Наваградка. У Любчы плянуецца тэатралізаваная інсцэніроўка «Запрашэньне на трон наваградзкімі баярамі князя Літвы Міндоўга», у Наваградку — «Каранацыя Міндоўга» (рыцарскі турнір, сярэднявечныя танцы, абрад каранацыі), а таксама інсцэніроўка забойства князя. Скончыцца «Шлях караля» фаер‑шоў на беразе Сьвіцязі.

Больш падрабязна пра праграму экскурсіі можна даведацца на сайце фонду «Краіна Замкаў».

0
lazy / Адказаць
26.07.2008 / 23:10
мы такi-да, трапiлi туды. Вельмi цiкава, як заўсёды. Дзякуй арганiзатарам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру