Аварыя адбылася 14 лютага каля 13.00 на 269 кіламетры трасы Перм — Екацерынбург. Пра гэта паведамляе УДІБДР ГУ МУС Расіі па Свярдлоўскай вобласці.

Па папярэдніх дадзеных, 32-гадовая кіроўца Audi A6 пры абгоне аўтацягніка не справілася з кіраваннем, у выніку чаго урэзалася ў сустрэчную фуру MAN. Ад удару легкавік разарвала на дзве часткі: адна апынулася пад фурай, іншая адляцела ў грузавік, які ехаў у тым жа накірунку, і загарэлася.
У выніку ДТЗ кіроўца Audi ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Таксама пасля сутыкнення з легкавіком у фуры адляцела задняе кола і ўрэзалася ў Toyota, якая ехала з боку Пермі. Аўто атрымала механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі.
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва URA.ru са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Ніжнесергінскага раёна, на фуры MAN устаноўлены рэгістрацыйныя знакі Рэспублікі Беларусь. Кіроўца — жыхар Гомеля.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары