Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец 15 лютага перадаў у Адміністрацыю прэзідэнта зварот з патрабаваннем адмены дэкрэта «аб дармаедах», перадае БелаПАН.

Да звароту ён прыклаў скрыншот са старонкі тэлеканала «Белсат» у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», дзе карыстальнікам прапаноўвалася паставіць лайк, калі яны выступаюць супраць дэкрэта. Запіс сабраў больш за 180 тысяч адзнак.

Па словах палітыка, у звароце змешчанае патрабаванне да Аляксандра Лукашэнкі, яго адміністрацыі і да ўраду пайсці ў адстаўку. Таксама кіраўніку дзяржавы прапануецца адмяніць дзеянне «дэкрэта аб дармаедах», прызнаць яго «актыканстытуцыйнасць і антынароднасць». Зварот прынялі і зарэгістравалі.
Севярынец заявіў, што сам ён не падпадае пад дзеянне дэкрэта, бо з'яўляецца чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў. «Але ў мяне ёсць шмат сяброў, якім абсалютна несправядліва такія позвы перадалі», — сказаў палітык.
Дарэчы, падтрымаць Паўла Севярынца прыйшла актывістка апазіцыі Ніна Багінская. Пакуль прысутныя чакалі вяртання Севярынца з Адміністрацыі прэзідэнта, ёй стала блага і яна ўпала, Багінскую забрала хуткая.
Каментары