23.07.2008 / 14:18

Этна-трыё «Тройца» далучылася да акцыі «Сэрца жыве»

У межах акцыі, накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына музыкі запісалі новую песьню «Удоль па рэчачцы».

Да дабрачыннай акцыі, накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына, далучылася этна-трыё «Тройца» з новай песьняй «Удоль па рэчачцы». Раней да акцыі далучыліся гурты «J:МОРС», «Крамбамбуля» ў дуэце з Русяй, «Тяни-толкай», Аляксей Хлястоў.

Пералічыць грошы Міхасю вельмі проста — дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанку» й мець з сабой рэквізыты ягонага рахунку. Квітанцыю запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбны.

Дадатковая інфармацыя пра Міхася й акцыю даступная на сайце праекту.

Рэквізыты рахунку:
Філіял 511 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 815 УНП 100349858 р/с 3819382103561для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхася.

Паводле www.tut.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру