16.02.2017 / 06:23

«Баварыя» разграміла «Арсенал» — 5:1 3

uefa.com

Мюнхенская «Баварыя» у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйграла ў лонданскага «Арсенала» з лікам 5:1.

uefa.com

Мячы забілі Ар'ен Робен (11-я), Роберт Левандоўскі (53-я), Томас Мюлер (88-я хвіліна) і двойчы Т'яга Алькантара (56-я і 63-я).

Адзіны мяч у складзе «Арсенала» забіў Алексіс Санчэс на 30-й хвіліне. 

У другім матчы дня «Рэал» перамог «Напалі» з лікам 3:1.

Нагадаем, што ў аўторак у ЛЧ здарыўся яшчэ адзін разгром. ПСЖ з лікам 4:0 перамог «Барселону».

Матчы ў адказ — праз тры тыдні, але на наступным тыдні будуць згуляныя яшчэ чатыры гульні першай стадыі 1/8-й

4
LMI / Адказаць
16.02.2017 / 08:37
Я канешне не чакаў, што нам удасцца перамагчы ў Мюнхене, але што нас зноў такім бессаромным чынам ткнуць тварам у лайно пайь раз... Арсенал мне нагадвае Беларусь у нечым. Там пры ўладзе таксама аўтакрат з папуліскай падтрымкаў на працягу вельмі доўгага часу. праўда ў адрозьнені ад Беларусі, напачатку былі посьпехі і посьпехі проста несумнеўныя. Чаго толькі варты быў непераможны сезон і залаты кубак АПЛ. Але з таго часу усе пайшло прахам, каманда перастала быць камандай, футбол зьнік, перасталі гарэць вочы і як вынік - пераўтварэньне ў звычайнае НІШТО. Ну здаецца прыйшоў час зразумець, што нешта не так, што патрэбныя перамены, бо існуе ж нейкая годнасьць напрыканцы канцоў Але дзе там - амбіцыі і глупства засьцілаюць вочы і тлумяць розум ня толькі Лукашенке, выхадцу з саўгаса, але і інтелегенту з высокай адукацыяй і 8 мовамі. Сорамна за Арсенал і крыўдна, а галоўнае - выдатна разумею, што гэты год стане годам катастрофы, які канчаткова загоніць Арсенал у вялікі крызіс выйсьце зь якога будзе працяглым і цяжкім
2
С.П. / Адказаць
16.02.2017 / 08:57
LMI, не грузи.
1
Ken / Адказаць
16.02.2017 / 09:56
LMI. мае спачуваньні .... )))))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру