16.02.2017 / 06:32

Новыя тарыфы «Белтэлекама»: з сакавіка даражэюць byfly і ZALA 18

Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» аб'явіў пра ўнясенне змяненняў у некаторыя тарыфы на паслугі. Даражэй стане доступ у інтэрнэт byfly, сэрвіс інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама міжнародныя тэлефонныя званкі.

Кошт паслуг зменіцца з 1 сакавіка 2017 года. Сярэдні памер павышэння кошту складзе 9% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічалі ў 2016 годзе. Новыя цэны апублікаваныя на сайце кампаніі.

Падаражаюць многія тарыфы на інтэрнэт byfly. Да прыкладу, для фізічных асоб «Дамасед старт» будзе каштаваць 14,2 рублёў у месяц (+ 9,2%), «Дамасед XXL» - 16,5 рублёў (+ 8,9%), «Дамасед Ультра» - 22,5 рублёў (без змяненняў), «Рэкорд 10» - 15,5 рублёў (+10,3%), «Рэкорд 25» — 20 рублёў (+ 9,2%).

Даражэй стануць і некаторыя званкі са стацыянарных тэлефонаў. Да прыкладу, для фізічных асоб дзённы выклік на нумар мабільнага аператара будзе каштаваць 6,1 капейкі за хвіліну (+ 8,9%), званок у Расію ці Украіну - 39,25 капейкі (+ 9%).

Больш плаціць давядзецца і некаторым карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Да прыкладу, пакет «Прэм'ера» будзе каштаваць 7,35 рублёў у месяц (+ 8,8%). А вось штомесячная плата за пакеты «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD» застанецца без змен.

1
*** / Адказаць
16.02.2017 / 07:07
"приятная" новость. сейчас начнем отключать все.
2
М / Адказаць
16.02.2017 / 07:16
А какие основания для поднятия цен? В Белтелекоме работникам зарплату что ли подняли? Или доллар вырос и надо больше белоруских рублей, чтобы платить иностранным поставщикам? Что за раскручивание инфляционной спирали? Григорьич, разберись!
0
Аляксандр / Адказаць
16.02.2017 / 07:21
Зарплату не падымалі.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру