23.07.2008 / 14:17

Ператрус на кватэры дырэктара ЗАТ «Издательский дом «Витебский Курьер» 2

Ператрус праводзіўся ў сувязі з выбухамі.

Сёння ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры дырэктаркі выдавецкага дома «Витебский курьер» Жанны Паповай.

Выдавецтва выпускае адзіную на сёння ў горадзе зарэгістраваную недзяржаўную грамадска‑палітычную газету «Витебский курьер М».

«Гэта былі міліцыянты з Мінску, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Па іх тлумачэнні, ператрус у маёй кватэры ладзіўся ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Мінску», — паведаміла ў гутарцы з прэс‑службай ГА «БАЖ» Жанна Папова.

Ператрус пачаўся прыкладна ў 10.15 раніцы і закончыўся ў 12.15. Пасля чаго міліцыянты адразу павезлі спн. Папову ў абласное ўпраўленне міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю «для дачы паказанняў».

Па словах намесніцы дырэктара выдавецтва Вольгі Карач, якая пасля званка Ж. Паповай тэрмінова прыехала да яе дома, дагляд праводзілі каля 10—15 міліцыянтаў у цывільнай вопратцы, кіраваў працэсам капітан міліцыі Аляксей Вяршэль. У выніку ператрусу з кватэры забралі дыскеты, кампактныя дыскі і флэш‑карты. Па тлумачэннях міліцыянтаў, на гэтых носьбітах можа быць схема выбуховага прыстасавання. Міліцыянты цікавіліся таксама камп’ютарам сп. Паповай, але ён аказаўся ў няспраўным стане.

Вольга Карач перакананая, што гэтыя дзеянні міліцыянтаў накіраваныя супраць газеты «Витебский курьер». Па яе словах, напярэдадні, 21 ліпеня, Жанна Папова накіравала ў міліцыю ліст, у якім патрабавала вярнуць затрыманы наклад першага нумару «Витебского курьера М» альбо патлумачыць прычыну, чаму газеты ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў міліцыі.

0
S / Адказаць
23.07.2008 / 17:06
Вы*лядкі.
0
Крывіч / Адказаць
23.07.2008 / 17:52
Акупанты!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру