16.02.2017 / 10:45

У Мінску стартуе Dotyk 4

Пачынаючы з вечара 24 лютага і да 6 сакавіка ўключна на мове мастацтва ў сталіцы будуць уздымаць праблемы гамафобіі, трансфобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі ў беларускім грамадстве. 

У праграме фестывалю: заняткі па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do, вячэра-гутарка з гісторыкам і тэарэтыкам мастацтва, галоўным рэдактарам інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глебам Напрэенка, тэматычныя кінапаказы, спектаклі, лекцыі, выставы і нават шпацыры па гораду. Большасць кінастужак, прывезеных на фестываль са Швецыі, Германіі, Індыі, Велікабрытаніі і іншых краін, прадэманструецца на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі. За музычную частку адказвае этна-экстрым гурт «ИВА НОВА». Агулам гледача чакае 36 мерапрыемстваў.

Асноўнай пляцоўкай фестывалю «DOTYK» стане новая для Мінска прастора «Сталоўка XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4, 3 паверх). Уваход на большую частку мерапрыемстваў фестывалю, за выключэннем канцэртаў і вечарын, вольны. З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.

КК

8
Ксенафоб / Адказаць
16.02.2017 / 11:15
Лайно некае
3
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
16.02.2017 / 12:43
Няма ў Беларусi нiякай ксена-фобii, бо "фобiя" - гэта боязь, iррацыянальны жах . Ёсць ксена-адварочванне, ксена-адгароджанне, ксена-цуранне i ксена-пагарда; i нiчога дрэннага ў гэтым ня бачу. Бо нехапала яшчэ, каб "ксены" боўдзялiся па месту, як туман па бульбе.
5
Valadzimir / Адказаць
16.02.2017 / 13:05
// Ксенафоб пісаў 16.02.2017 / 11:15 Лайно некае // -------------------------------------------------------------------------- Аказваецца не нейкае. Як паведамляе Вмкмпедыя - "Квир (англ. queer — «странный») — термин используется для обозначения любой, не соответствующей традиционной, модели поведения и идентичности... Слово «queer» исходно в английском языке обозначало жаргонное ненормативное наименование геев..." І якое супадзеньне - гэты міжнародны (!) фестываль (!!) для "нетрадыцыйнаарыентаваных" ажно з 24 лютага да 6 сакавіка (!!!), які вельмі нагадвае агітацыйна-прапагандысцкі, адбудзецца амаль адразу пасьля ўвядзеньня беларускімі ўладамі 5-дзённага "безвізу". Калі справы так пойдуць далей, ў хуткім часе ў гарадах Беларусі пачнуць праводзіцца міжнародныя гей-парады.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру