16.02.2017 / 10:44

Жыхары мінскага Паўднёвага Захаду выйшлі на шматтысячны мітынг — ФОТЫ канца 1980-х 9

У сетцы апублікавалі фатаграфіі, якія прымушаюць задумацца.

На сайце vytoki.net з'явіліся фатаграфіі з перадвыбарчай кампаніі БНФ 1989 года. Гэта два мітынгі ў Менскім мікрараёне Паўднёвы Захад, якія дзівяць масавым удзелам грамадзян.

Сяргей Навумчык пракаментаваў гэтыя здымкі: «Тады БНФ выстаўляў шмат кандыдатаў з Аргкамітэта БНФ — усе былі «зарубленыя» на акруговых сходах.

Васіль Быкаў быў абраны, але ад Саюза пісьменнікаў СССР. Былі непасрэдна сябры БНФ (Пазняк) і былі тыя, каго БНФ не вылучаў, але пасля таго як сябры БНФ былі пасечаны на акруговых сходах. Шушкевіч, Жураўлёў, Дабравольскі, Габрусь (Магілёў) сябрамі БНФ не былі, але актывісты БНФ сапраўды мелі ў іх перамозе важную ролю, калі не вызначальную».

Успамінае Зянон Пазняк: «Гэта перадвыбарчы мітынг 1989 года, арганізаваны Койданаўскай Радай БНФ у раёне Паўднёвага Захаду. Я там быў і выступаў. Ад камуністаў прыходзіў Краўчанка. Яго асвісталі».

2
Вечерний дозор / Адказаць
16.02.2017 / 10:54
Ничего удивительного для тех времен. В наш двор между тремя длинными девятиэтажками пришел Позняк в полном одиночестве, из спутников был только чемоданчик (сам наблюдал из окна), через 20 минут уже толпа стояла. Ну, ему близко было: жил он на той же улице, только в самом конце. ))
2
Раман / Адказаць
16.02.2017 / 10:58
Беларусь,глядзiце на што былi здольныя САВЕЦККIЯ грамадзяне
2
на што былi здольныя САВЕЦККIЯ грамадзяне / Адказаць
16.02.2017 / 11:08
Жраць не было чаго. Да таго ж ідзем.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру