Пасажыры мінскага метро скардзяцца на непрыемны пах на станцыях метро Інстытут культуры і Парк Чалюскінцаў. Што адбылося?

Як паведаміў «НН» прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін, на гэтых станцыях 16 лютага пачалася афарбоўка пуцявога бетону. Яна прадоўжыцца яшчэ дзве ночы. Далей рамонтныя працы будуць праводзіцца і на іншых станцыях.

«Звычайна мы загадзя папярэджваем людзей пра магчымы дыскамфорт праз наш афіцыйны твітар, але ў гэты раз не паспелі. Шчыра выбачаемся і запэўніваем: пах ад антыкаразійнага складу фарбы ніякай небяспекі для здароўя не нясе», — пракаментавалі ў прэс-службе.

Супрацоўнікі метрапалітэна разлічвалі, што непрыемны пах паспее выветрыцца, але некаторыя жыхары Мінска ўсё ж звярнулі ўвагу на гэты факт, калі раніцай ехалі на працу.

Усіх, хто хоча быць у курсе змен у працы мінскага метрапалітэна, Андрэй Кузьмін заклікае падпісацца на іх у сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?