16.02.2017 / 12:46

На выходных — мокры снег і нават дождж

Мокры снег і дождж прагназуюцца ў Беларусі ў выходныя, паведаміла БелТА сіноптык Святлана Рыбакова.

У пятніцу ноччу па паўночным усходзе невялікі снег, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. Чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У выходныя ўмовы надвор'я ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, чакаецца няўстойлівае надвор'е.

У суботу пад уплывам атмасфернага фронту ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём па паўднёвым усходзе пройдуць мокры снег і дождж, чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У нядзелю прагназуецца перасоўванне чарговыай франтальнай сістэмы з поўдня Скандынаўскага паўвострава. Ноччу ў крайніх паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць мокры снег і дождж, чакаюцца слабыя туман і галалёд. Днём будзе парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, днём - ад мінус 1 да плюс 4.

«На пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання», — дадала сіноптык.

У панядзелак, 20 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Захаваецца парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень — ад нуля да плюс 5 градусаў.

У аўторак, 21 лютага, таксама чакаюцца кароткачасовыя ападкі, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, днём - ад нуля да плюс 6.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру