Сёньня ў расейска- і ўкраінскамоўнай частцы Інтэрнэту з спасылкамі на «Интерфакс» и «Українські Новини» была распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што каля 100 прыхільнкаў беларускай апазыцыі, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі па палітычны прытулак. Гэтая інфармацыя, па зьвестках інтэрнэт-газэт, была агучаная на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.

«Наша Ніва» зьвярнулася па камэнтар да кіраўніка незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Зьмітра Дашкевіча, які зараз знаходзіцца ў Кіеве і браў удзел у згаданай прэс-канфэрэнцыі.

«Гэта правакацыя! Быў зварот да ўкраінскіх уладаў з просьбай даць магчымасьць беларускім студэнтам, выключаным з ВНУ, вучыцца ўва Ўкраіне. Нідзе не выкарыстоўвалася слова «прытулак». І лічба 100 чалавек таксама нідзе не называлася», – заявіў З.Дашкевіч.

АШ

Дадаткова:

«Інтэрфакс»: Около сотни белорусских оппозиционеров просят политического убежища на Украине.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0