Кіеў спрабуе сарваць мінскія пагадненні, робячы стаўку на сілавое рашэнне канфлікту на Данбасе, заявіў Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт Расіі таксама згадаў пра «дыверсійна-тэрарыстычную працу» Кіева, у тым ліку і ў Расіі.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Мэтай спробаў «сур'ёзнага абвастрэння» сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны з'яўляецца зрыў мінскіх пагадненняў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

На яго думку, Кіеў робіць «стаўку на сілавое рашэнне канфлікту». Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што ўкраінскія ўлады «відавочна не гатовыя да мірнага рашэння». «Больш за тое, [кіеўскія ўлады] адкрыта кажуць аб арганізацыі дыверсійна-тэрарыстычнай, падрыўной працы, у тым ліку і ў Расіі», — дадаў Пуцін. Ён дадаў, што расійскі бок «гэта не можа не турбаваць».

Сітуацыя на Данбасе абвастрылася 29 студзеня, калі пачаліся абстрэлы пад Аўдзееўкай. У эскалацыі канфлікту яго бакі — ўкраінская армія і баевікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі — вінавацяць адзін аднаго. Напярэдадні бакі канфлікту на Данбасе дамовіліся пра адвод з 20 лютага ўзбраенняў, забароненых мінскімі дамоўленасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?