16.02.2017 / 15:35

Белгазпрамбанк вярнуў у Беларусь кнігу Скарыны 18

У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка папоўніў помнік нацыянальнай кніжнай культуры — «Малая падарожная кніжка», надрукаваная Францішкам Скарынам у Вільні ў 1522 годзе.

Фота Белгазпрамбанка

Эксперты лічаць менавіта яе першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях. У 1520 годзе Францыск Скарына прыехаў у Вільню і пры падтрымцы бурмістра Якуба Бабіча ў 1522-м выдаў «Малую падарожную кніжку», а ў 1525-м - «Апостала».

«Малая падарожная кніжка» (таксама называецца «кніжыцай») з'яўляецца «часасловам для свецкіх людзей», гэта значыць зборам царкоўных кніг невялікага фармату, прызначаных для падарожнікаў: «Псалтыр», «Часасловец», «Саборнікі», акафісты, каноны. Гэта больш, чым проста адно выданне: 18 кніг, сабраных разам у адзін пераплёт. Яны ўпрыгожаны унікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі. 9 кніг маюць пасляслоўе самога Скарыны.

Поўных асобнікаў «Малой падарожнай кніжкі» не захавалася. Найлепш захаваліся асобнікі ў бібліятэках Масквы, Капенгагена і Санкт-Пецярбурга. Самыя поўныя - у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (20 кніг), у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене (18 кніг).

Асобнік, які папоўніў карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка, адзіны асобнік «Малой падарожнай кніжкі» ў нашай краіне.

38
тутэйший / Адказаць
16.02.2017 / 15:55
"Эксперты лічаць менавіта яе першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях. У 1520 годзе Францыск Скарына прыехаў у Вільню" вильно никогда не был на белорусской земле. насколько мне известно, первой книгой изданной на старобелорусском на территории беларуси счітается экспертами "катехизис" сымона будного 1562 г. несвиж
0
Алексей / Адказаць
16.02.2017 / 16:01
А на якой мове пісаў Скарына?
3
Seka / Адказаць
16.02.2017 / 16:21
Алексей, На рускай (старабеларускай) мове. Не блытайце з сучаснай расейскай.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру