На калегіі ФСБ Пуцін заявіў, што «стрымліванне Расіі афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТА».

«З гэтай мэтай праводзіцца далейшае пашырэнне блока. Яно і раней праводзілася, але цяпер знайшлі іншае, як ім здаецца, больш сур'ёзнае абгрунтаванне, паскорыліся працэсы размяшчэння стратэгічных і звычайных узбраенняў за межамі нацыянальных межаў, уваходзячых у яго (у альянс) вядучых дзяржаў», — сказаў Пуцін.

Ён упэўнены: «Нас, уласна кажучы, пастаянна правакуюць і імкнуцца ўцягнуць у канфрантацыю». Пуцін дадаў, што «не спыняюцца спробы ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы з мэтай дэстабілізаваць грамадска-палітычную абстаноўку ў самой Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0