16.02.2017 / 18:58

За 2016 год рэальныя грашовыя даходы беларусаў знізіліся на 7,3% 8

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 2016 год знізіліся на 7,3% да ўзроўню 2015 года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,8%.

Даходы насельніцтва памяншаюцца з 2015 года. У студзені 2016 года зніжэнне склала 5,4% да студзеня 2015 года, у студзені—лютым да аналагічнага перыяду папярэдняга года — 6,4%, студзені—сакавіку — 6,5%, студзені—красавіку — 6,8%, студзені—маі, студзені—чэрвені і студзені—ліпені — 7%, студзені—жніўні — 7,1%, студзені—верасні — 7,2%, студзені—кастрычніку — 7,3%, студзені—лістападзе — 7,5%.

Мінэканомікі раней чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, у першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні, па выніках дзевяці месяцаў — вырастуць на 0,1%, па выніках года — на 0,5%.

Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады закладзены рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў 2020 годзе ў адносінах да 2015 года на 9,5—11,6%.

1
Мордехай В. / Адказаць
16.02.2017 / 20:39
Это реальная цена каждого беларуса за союз с Россией. В отличие от мифических "100 миллиардов" помощи. Каждый раз, когда вам не хватает денег, благодарите тех чудаков, что голосовали на референдуме 22 года назад "за" (не забудьте навестить их на кладбищах) и тех чудаков, что продолжают строить союз, хотя большинство беларусов нынешних против этой мерзкой химеры.
1
belariy / Адказаць
17.02.2017 / 10:56
"Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады закладзены рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў 2020 годзе ў адносінах да 2015 года на 9,5—11,6%." якую злую траву яны там кураць??
7
Игорь / Адказаць
17.02.2017 / 11:27
Мордехай В., !.Не пишите чушь! Приведите пример в какой стране жизненный уровень вырос? 2. РБ продолжала весь 2016 г. получать преференции от РФ. Просто надо поднять голову от своей кормушки и посмотреть на мировые тенденции.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру