Марыя Захарава. Фота ТАСС

Марыя Захарава. Фота ТАСС

Нагодай для звароту ў суд паслужыла выказванне афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай на брыфінгу 27 снежня 2016 года аб тым, што арыштаваныя ў Беларусі за распальванне нацыянальнай варожасці аўтары агенцтва Regnum выкарыстоўвалі ў сваіх публікацыях слова «неданарод».

«Мы падзяляем тое, што было сказана паслом, што ўжыванне такіх слоў, як «неданарод» або «недадзяржава» ў дачыненні да Беларусі і беларусаў, — гэта недапушчальна».

Regnum абурыліся словамі Захаравай. Там не аспрэчвалі, што Беларусь у іх артыкулах называлі «недадзяржавай», але аспрэчылі згадванне «неданарода» ў дачыненні да беларусаў.

Аб прыцягненні Захаравай прасілі прадстаўнікі пазоўніка. «Выказванне, якое мы аспрэчваем, належыць менавіта Захаравай, таму мы хадайнічаем аб прыцягненні яе да слуханняў справы», — сказаў юрыст Regnum Валерый Шахаў.

Прадстаўнік МЗС у судзе выступаў супраць прыцягнення Захаравай да справы. «Мы выступаем не толькі супраць прыцягнення Захаравай, але і супраць самога прыняцця позвы як пададзенай неправамерна», — сказаў юрыст ведамства.

Суд абавязаў прадстаўніка МЗС апавясціць Захараву аб прыцягненні яе ў якасці суадказніка і даць ёй выбар — з'явіцца на пасяджэнне або прадставіць пісьмовую заяву пра нежаданне асабіста ўдзельнічаць у працэсе. У сувязі з неабходнасцю апавясціць новага адказчыка суд перанёс працяг дасудовай падрыхтоўкі на 3 сакавіка.

Як раней паведамлялася, у пачатку снежня Следчы камітэт затрымаў адразу трох калумністаў расійскіх выданняў Regnum, Lenta.ru і EADaily. Адзін з іх мінчанін, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, другі — школьны ахоўнік з Брэста Дзмітрый Алімкін, трэці — мінскі карэспандэнт Regnum Сяргей Шыптэнка. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб распальванні нацыянальнай варожасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?