16.02.2017 / 20:40

Такія кубкі атрымаюць фундатары НН праз Талаку-2016 ФОТАФАКТ 4

Ідэя выявы належыць фатографу і крыэйтару Сяргею Гудзіліну.

На выяве — барана, з яе непаўторнай графікай. Гэта выключна мірная прылада, ёю варушаць перавораную ніву, каб рунь лягчэй магла прабіцца на свет. Пастаўленая на рабро, вертыкальна, барана ператвараецца ў нечаканую метафару стойкасці і гатоўнасці. У гэтым сімвале няма агрэсіі, але ёсць цвёрдасць. Яе падкрэслівае і чырвоны надпіс «Барані сваё», гульня слоў ад «Барануй».

Пад лога даўняй газеты размешчаны радкі з верша аднаго з былых рэдактараў «Нашай Нівы» Янкі Купалы, надрукаваныя ўпершыню ў НН у 1913 годзе: «Не шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі».

Графічную апрацоўку ідэі ажыццявіў дызайнер СтК.

Дзякуем усім, хто падтрымаў нас. Мы ганарымся нашай грамадзянскай супольнасцю.

Нашаніўская Талака паспяхова скончана: спіс фундатараў

nn.by

0
хамса / Адказаць
16.02.2017 / 21:11
а ці будзеце вы шчэ ладзіць такім спосабам збор сродкаў? без падарункаў, проста так (хаця ідэя з падарункамі канечне класная)) проста пералічваць грошы такім чынам зручна
0
Філімон / Адказаць
16.02.2017 / 21:19
Нядрэнныя у вас там дзеўкі, у рэдакцыі.
0
хамса / Адказаць
16.02.2017 / 21:36
Філімон, ну) а за касавым апаратам - гэта Дынько, не інакш) гэта не рэдакцыя
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру