Па дадзеных выдання, мужчына глядзеў анлайн на сваім камп'ютары, як у Філіпінах па яго замове гвалтавалі дзяцей, самым малодшым з якіх было па тры гады. У некаторых выпадках гвалт над дзецьмі здзяйснялі іх бацькі; у іншых дзяцей прымушалі да сэксуальных кантактаў адзін з адным.
Прадстаўнік аддзела паліцыі Даніі па барацьбе з кіберзлачынствамі заявіў журналістам, што не ведае іншых выпадкаў, калі аднаму чалавеку выстаўленыя абвінавачванні па такой вялікай колькасці эпізодаў.
Мужчына змешчаны пад варту. Судовы працэс пачнецца 28 лютага.