Фота Андрэя Давыдчыка, dev.by

Фота Андрэя Давыдчыка, dev.by

Пра гэта стала вядома 16 лютага, калі кампанія прадставіла фінансавую справаздачу за чацвёрты квартал 2016 года, піша dev.by.

Выручка кампаніі па выніках чацвёртага квартала вырасла на 20,5 адсотка ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала $313,5 млн. 

EPAM дэманструе рост выручкі звыш 20% на працягу ўжо 24 кварталаў запар.

Па выніках 2016 года (фінансавы год EPAM супадае з каляндарным) выручка кампаніі склала $1,16 млрд — на 26,9 адсотка вышэй, чым па выніках 2015 года ($914,1 млн). Адзінай кампаніі з беларускімі каранямі, акцыі якой каціруюцца на Нью-Ёркскай фондавай біржы, упершыню ў гісторыі атрымалася дасягнуць мільярднай мяжы.

Пасля апублікавання фінансавай справаздачы цана адной акцыі кампаніі вырасла з $65,50 да $70,68. Капіталізацыя EPAM сёння перавышае $3,6 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?