Вячаслаў Федарэнкаў — галоўны па хакеі ў газеце «Прэсбол». Год таму, калі мінскае «Дынама» пераследвалі ўсякія непрыемнасці, а каманда пралятала міма плэй-оф, журналіст зняверыўся ў менеджарскіх здольнасцях тагачаснага в.а. гендырэктара «зуброў» Паўла Бурбы. Зняверыўся да такой ступені, што на форуме сайта pressball.by заявіў: маўляў, гатовы з'есці нумар газеты, у якім крытыкаваў здольнасці Бурбы як хакейнага кіраўніка, калі «Дынама» выйдзе ў плэй-оф, а сам Бурба будзе весці перамовы з хакеістамі і агентамі.

«Дынама» ўжо ў плэй-оф з рэкорднай колькасцю ачкоў, а Бурба, хоць больш і не гендырэктар, а толькі намеснік, рэгулярна выступае з каментарамі па селекцыйнай палітыцы клуба. Увогуле, усе ўмовы для «званай вячэры» газетай выкананы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?