Адміністрацыя прэзідэнта Расіі запатрабавала ад дзяржаўных СМІ выпускаць паменш «нізкапаклонніцкіх» матэрыялаў аб новым прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на тры неназваныя крыніцы.

Як адзначае агенцтва, у расійскім кіраўніцтве растуць асцярогі, што палітыка Трампа ў дачыненні да Расеі будзе не такой сяброўскай, як меркавалася.

Адна з крыніц Bloomberg паведаміла, што ў Крамлі тлумачаць сваё распараджэнне зніжэннем цікавасці аўдыторыі да працэсу змены ўлады ў ЗША.

Са спасылкай на Інтэрфакс, Bloomberg паведамляе, што ў студзені Трамп атрымаў больш згадак у расійскіх СМІ, як Пуцін, які быў ссунуты на другое месца ўпершыню пасля таго, як ён вярнуўся ў Крэмль у 2012 годзе пасля чатырох гадоў знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра.

Журналіст Канстанцін Эгерт раней паведаміў, што супрацоўнікам ВГТРК паступіла ўказанне звесці да мінімуму асвятленне падзей у ЗША. Эгерт спасылаўся на сваю знаёмую, якая працуе ў дзяржаўным медыяхолдынгу.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў на просьбу «Газеты.Ру» пракаментаваць публікацыю Bloomberg заявіў: «Ляцяць качкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0