47 месяцаў пазбаўленьня волі атрымаў у Сіэтле Робэрт Солуэй, якога празвалі «каралём спаму» за рассылку гіганцкай колькасьці рэклямных паведамленьняў.

Раней ён прызнаў сваю віну ў махлярстве, несанкцыянаванай рассылцы і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Вынясеньне прысуду доўжылася два з паловай дні.

Абвінавачаньне патрабавала для Солуэя ад сямі да дзевяці гадоў пазбаўленьня волі, адзначаючы, што ён заслугоўвае суворага пакараньня як ніякі іншы спамэр.

Солуэй, у сваю чаргу, выбачыўся перад судзьдзёй і сваёй сям’ёй.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0