17.02.2017 / 10:17

Рыжанкоў назваў галоўную ідэю дэкрэта аб дармаедах 61

Галоўная ідэя дэкрэта №3 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства» — стымуляваць людзей выплачваць падаткі.

Пра гэта сёння заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў падчас выязнога прыёму ў Рагачове па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта №3, піша БелТА.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што агульная сума збору па фінансаванні дзяржрасходаў у маштабах бюджэту будзе невялікай. «Галоўная ідэя дэкрэта № 3 — стымуляваць людзей выплачваць падаткі, паказваць свае даходы», — падкрэсліў ён.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі нагадаў, што ў многіх заходніх краінах прадугледжаная сур'ёзная адказнасць за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

У Беларусі ж, выкарыстоўваючы механізмы дэкрэта №3, імкнуцца пакрыць выдаткі дзяржавы на сацыяльныя паслугі, якія аказваліся грамадзянам, якія не выплацілі або выплацілі не ў поўным аб'ёме падаткі.

Дакранаючыся мэты выязных прыёмаў грамадзян, Максім Рыжанкоў адзначыў, што Адміністрацыя Прэзідэнта імкнецца такім чынам не толькі растлумачыць пытанні рэалізацыі норм дэкрэта, але і ў цэлым вывучыць пытанні, якія хвалююць людзей у рэгіёнах.

0
Мікола / Адказаць
17.02.2017 / 10:21
Хахаха... Заварушыліся... Дзе гэта раней было так, каз з Мінска (!) адміністрацыя прэзідэнта (!) паехала па рэгіёнах (!) Адчуваюць што магчыма ірване хутка, спрабуюць высветліць градус незадаволенасці...
0
dalwitz / Адказаць
17.02.2017 / 10:27
И вы считаете что он умный ? ...стимулировать уплачивать налоги с дохода которого нет ...? Вот интересно , если военный или работник силовых структур не наберёт выслуги лет , страхового стажа не будет . А как же чиновники и депутаты ...ведь иждевенцы ничего не производящие.4 года в " палатке или год -другой в тёплом кабинете и пожалуйста ... весомая прибавка к пенсии .
3
Юрась Беларус / Адказаць
17.02.2017 / 10:28
Для "стымулявання" 360 рублёў (180 даляраў) з носа - занадта! Хто-та ўрот!
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру