23.07.2008 / 16:02

На Меншчыне збудуюць Сталінград 4

А Нясьвіж ператвораць у нямецкае мястэчка.


28 ліпеня пачнуцца здымкі 4‑сэрыйнага тэлевізійнага мастацкага фільму «Снайпэр. Зброя адплаты», сумеснай карціны «Беларусьфільма», Белтэ­ле­радыёкампаніі й расейскай кампаніі «Цэнтрал партнэршып». Рэжысэрам стужкі выступае Аляксандар Яфрэмаў.

Дзея фільма праходзіць пад Сталінградам і ў маленькім нямецкім мястэчку. Сталінград узьвядуць пад Менскам, а асноўныя здымкі пройдуць у Мірскім замку.

Карціна будзе з дынамічным сюжэтам, трукамі й эфэктнымі сцэнамі, і ў той жа час у аснове сюжэту — чалавечыя пачуцьці.

Гісторыя пачынаецца ў 1942 годзе пад Сталінградам, калі група снайпэраў пад камандаваньнем старшага лейтэнанта Яшына сутыкаецца з хітрым праціўнікам — нямецкім капітанам Карлам Кляйстам. У падстаўленай ім пастцы гіне каханая старшага лейтэнанта, дзяўчына‑снайпэрка Алеся Мікуліч, а сам Яшын атрымлівае цяжкае раненьне. І толькі пасьля заканчэньня вайны, на службе камэндантам у невялічкім нямецкім гарадку, Яшын атрымлівае нечаканую магчымасьць адпомсьціць за гібель каханай дзяўчыны.

Паводле Беларусьфільма

0
Наталья / Адказаць
23.07.2008 / 16:08
"Карціна будзе з дынамічным сюжэтам, трукамі й эфэктнымі сцэнамі, і ў той жа час у аснове сюжэту — чалавечыя пачуцьці". Что-то очень знакомое. "Героиня шутит со своим возлюбленным, и в то же время как бы благодарит городские власти".
0
S / Адказаць
23.07.2008 / 16:35
Як мёдам ім тут намазана, гэным рэжысёрам.
0
zzz / Адказаць
24.07.2008 / 10:53
Это все напоминает съемки в Прибалтике во время ссср :)))) О-о-о-чень им уж нравилось выезжать на такие съемки
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру