Абгрунтаваныя падазрэнні выклікае працэнт меркаванага скарачэння і канчатковая колькасць работнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі. Чатыры гады таму (у 2013-м), па афіцыйных паведамленнях, яе штатная колькасць ужо нібыта падвяргалася скарачэнню на 25%. Аднак дакладна пацвердзіць гэтую лічбу было немагчыма па прычыне таго, што адмысловым указам Аляксандра Лукашэнкі колькасць усіх падначаленых яму дзяржаўных органаў разам была аднесена да звестак абмежаванага распаўсюду. Усё звялося да галаслоўных заяў на найвышэйшым узроўні, пасля чаго было цалкам рэальнае кратнае павелічэнне акладаў кіруючых работнікаў на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання.

Да засакрэчвання ў ліпені 2013 года штатная колькасць адміністрацыі беларускага прэзідэнта складала 176 адзінак.

У пачатку гэтага месяца кіраўнік адміністрацыі Наталля Качанава заявіла пра новую меркаваную аптымізацыю колькасці ведамства яшчэ на 30%. Праз тыдзень рушыў услед ўказ Лукашэнкі, якім колькасць работнікаў яго адміністрацыі была ўсталяваная на ўзроўні — 118 адзінак, у тым ліку дзяржаўных служачых — 108 адзінак.

З гэтага вынікае, што альбо ў Адміністрацыі прэзідэнта, насуперак афіцыйным заявам, не прайшлі скарачэнні ў 2013 годзе, альбо яе не скароцяць сёлета. Бо пры ўмове рэальнага скарачэння чатырохгадовай даўніны (-44) і цяперашняга (-40) колькасць адміністрацыі Лукашэнкі на 1 мая 2017 года павінна была б складаць усяго — 92 чыноўнікі. Аднак жа ў рэальнасці яна будзе на 30% вышэйшай за разліковую лічбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?