Фота: NASA

Фота: NASA

Пад водамі Ціхага акіяна ў яго паўднёва-заходняй частцы размяшчаецца Зеландыя — сёмы кантынент Зямлі. Да такой высновы прыйшлі геолагі з Новай Зеландыі, Аўстраліі і Новай Каледоніі, паведамляе выданне Nature News.

Плошча новага кантынента займае каля пяці мільёнаў квадратных кіламетраў. Вялікая яго частка, прыкладна 94 працэнты, размешчаная пад вадой, сярод наземных элементаў — выспы Новая Каледонія і новазеландскія выспы Паўночная і Паўднёвая.

Месцазнаходжанне Зеландыі

Месцазнаходжанне Зеландыі

Зеландыя, паводле ацэнак навукоўцаў, пачала адколвацца ад старажытнага суперкантынента Гандвана каля ста мільёнаў гадоў таму. Гэта прывяло да дэфармацыі зямной кары, у выніку чаго вялікая частка мацерыка апынулася пад вадой. Свае высновы геолагі пацвярджаюць спадарожнікавымі назіраннямі, у прыватнасці, гравіметрыяй, згодна з якой, на месцы Зеландыі знаходзіцца мацерыковая, а не акіянская кара або вулканічныя пароды.

Аўтары прапануюць павялічыць колькасць геаграфічных кантынентаў, далучыўшы да іх і Зеландыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0