У мінулым годзе супрацоўнікі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна склалі прыкладна 1,3 тысячы адміністрацыйных пратаколаў за курэнне ў забароненых месцах, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва УУС па ахове Мінскага метрапалітэна.
- У адпаведнасці з арт. 17.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушальнікі атрымалі штрафы да 92 рублёў (4 базавыя велічыні), - распавёў начальнік УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Кірыл Кіслоў.
0
0
0
0
0
0