Стол, за якім праходзілі перамовы паміж урадам ПНР і «Салідарнасцю». Прэзідэнцкі палац, Варшава

Стол, за якім праходзілі перамовы паміж урадам ПНР і «Салідарнасцю». Прэзідэнцкі палац, Варшава

Навіну пра магчымасць «круглага стала» ў Беларусі пракаментавалі ў Польшчы. Калі б дыялог паміж уладай і апазіцыяй стаў рэальным, Прэзідэнцкі палац у Варшаве гатовы пазычыць беларусам гістарычную мэблю, за якой 28 гадоў таму вырашаўся лёс Польшчы.

Аналагічная ідэя з'явілася 12 гадоў таму, калі былы польскі прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі падчас «аранжавай рэвалюцыі» заявіў, што можа пазычыць легендарны стол украінцам.

Пра гатоўнасць пазычыць цяпер мэблю беларусам заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Анджэя Дуды Марэк Магяроўскі.

«Польшча зацікаўленая ў дэмакратызацыі Беларусі. Кожная ініцыятыва, якая мае на мэце глыбокі дыялог паміж уладамі ў Мінску і апазіцыяй, будзе з задавальненнем успрынятая ў Варшаве» — сказаў у інтэрв'ю газеце «Rzeczpospilta» Магяроўскі.

Але ён засцярог, што казаць пра гэта можна будзе толькі тады, калі ідэя беларускага «круглага стала» пачне рэалізоўвацца. «Тады можна будзе падумаць пра арэнду вядомай мэблі з Прэзідэнцкага палацу» — дадаў прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Круглы стол у Польшчы паміж камуністычнымі ўладамі ПНР і прафсаюзам «Салідарнасць» распачаўся ў лютым 1989 года. Вынікам перамоваў сталі часткова свабодныя выбары ў краіне, у якіх упершыню ў пасляваеннай гісторыі Польшчы месцы атрымала апазіцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0