23.07.2008 / 16:30

У Лагойскім раёне ўсталявалі бюст Мікалаю ІІ 18

Прынамсi, у дзвюх мясцiнах Беларусi мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяцi забойства царскай сям’i, выйшлi за храмавую агароджу.

Прынамсi, у дзвюх мясцiнах Беларусi мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяцi забойства царскай сям’i, выйшлi за храмавую агароджу.

У Магiлёве 17 лiпеня пасля акафiста — царкоўнай хвалебнай песнi ў Свята‑Мiкольскiм жаночым манастыры адбыўся хросны ход у парк iмя Горкага, дзе будуецца храм у гонар Царственных Мучанiкаў i Новамучанiкаў.

А ў суботу, 19 лiпеня, ад Мiнскага кафедральнага сабора адправiлiся два аўтобусы з паломнiкамi ў Крайск — вёску на Лагойшчыне, дзе адзiн з антымiнсаў (хуста з выявай палажэння ў труну Ісуса Хрыста i часткай святых мошчаў, без якой нельга служыць лiтургiю) Свята‑Мiкольскай царквы XIX стагоддзя асвечаны ў гонар iмператара Мiкалая II i членаў яго сям’i, закатаваных 90 гадоў таму ў Екацярынбургу.

У гэты дзень у Крайску адбылося адкрыццё бронзавага бюста цара‑мучанiка, якi ўсталяваны ля храма намаганнямi прыхода i святара айца Сергiя Падольскага. Аўтар бюста — расiйскi скульптар Уладзiмiр Зелянко, а зроблены вобраз на мiнскiм прадпрыемстве «Адменнае лiццё».

17 лiпеня, у дзень забойства царскай сям’i, прыхаджанкi крайскага храма заўважылi на новаўсталяваным бюсце яшчэ адзiн знак — вiльгаць на вачах iмператара — i палiчылi гэта новым цудам. Пад бронзавай скульптурай змешчаны надпiс: «Святы Цар Мучанiк Мiкалай II. Гэты бюст — наша падзяка святым Царственным Мучанiкам за шматгадовую нябесную дапамогу нам, вернiкам‑хрысцiянам, i нашаму праваслаўнаму Крайскаму прыходу».


Паводле газэты Звязда

0
Іван / Адказаць
23.07.2008 / 16:43
Вельмі добра, што падзея была агучаная. Праваслаўныя зноў высеклі самыя сабе. Дарэчы, вельмі характэрны здымак: гэта і ёсьць прыхільнікі праваслаўнай царквы на Беларусі. Прыйшлі пакланіцца ідалу.
0
Янка / Адказаць
23.07.2008 / 17:05
Вось чаму я за адасабленьне праваслаўнае царквы на Беларусі: каб не шанавалі й не сьвяткавалі не ўласьціывыя нам сьвяты.
0
Chalawek / Адказаць
23.07.2008 / 17:16
МАРАЗМ!!!!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру