17.02.2017 / 11:59

Дактары ў Мінску сталі хадзіць на візіты з планшэтамі 16

Дактары ў Мінску пачалі хадзіць на візіты з планшэтамі, якія дазваляюць аддалена працаваць з электроннай амбулаторнай картай, фарміраваць электронныя накіраванні на лабараторныя даследаванні, а таксама выпісваць электронныя рэцэпты. Пілотны праект рэалізуюць Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (АІПІ) НАН Беларусі і кампанія Velcom з 39-й гарадской клінічнай паліклінікай г. Мінска.

Доктар заносіць у планшэт інфармацыю аб выніках агляду, якая ў рэжыме рэальнага часу паступае ў паліклініку і заносіцца ў электронную карту. У выніку некалькі спецыялістаў могуць адначасова азнаёміцца з вынікамі праведзеных аглядаў, каб зрабіць больш дакладныя рэкамендацыі.

Пераход дактароў на планшэты — «лічбавыя медбукі» — маюць на мэце павышэнне якасці медыцынскай дапамогі дома. Падчас візіту ўчастковы тэрапеўт можа выкарыстоўваць дадзеныя з электроннай медкарты пацыента. Выкарыстанне дэвайсаў таксама павышае аператыўнасць працы па-за кабінетам: інфармацыя аб новым выкліку паступае проста на планшэт, таму па заканчэнні агляду дома ў аднаго пацыента доктар можа адразу адправіцца да наступнага.

nn.by

4
Аляксей / Адказаць
17.02.2017 / 12:20
таму па заканчэнні агляду дома ў аднаго пацыента доктар можа адразу адправіцца да наступнага..... Пакой нам толькi снiцца
3
Міхась / Адказаць
17.02.2017 / 12:26
Я не ўпэўнены, што стандартны планшэт - прылада разлічаная надзейна захоўваць прыватнасць звестак кліента. Хаця па вялікім рахунку ў рэгістратуру таксама можна прыйсці і любое прозвішча назваць, ніхто пашпарт не пытае )
6
мiкола / Адказаць
17.02.2017 / 12:31
Вельмi добра -так трымаць!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру