На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 лютага беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля, піша БелаПАН.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0164 рубля (0,83%) да 1,9952 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0056 рубля (0,3%) і склаў 1,8731 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0162 рубля (0,5%) і склаў 3,2497 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0