Аварыя адбылася 17 лютага, каля 11.15, на праспекце Жукава ў Мінску. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

- 57-гадовая кіроўца Renault выязджала на праспект Жукава з боку вуліцы Чыгуначнай і не прапусціла Great Wall, які ехаў ад праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Брылеўскай, — сказалі ў ДАІ.

Пасля сутыкнення Great Wall увайшоў у некіраваны занос, аўтамабіль стукнуўся аб бардзюрны камень, перакуліўся і ўрэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0