17.02.2017 / 14:39

Беларуская ракетная «Аса» выпрабоўваецца на палігоне 17

На палігоне «Палескі» праводзяцца выпрабаванні доследнага ўзору баявой машыны 9А33-1Б — новага беларускага варыянту зенітна-ракетнага комплексу «Аса», піша афіцыйнае выданне Мінабароны vsr.mil.by.

Гэта мадэрнізацыя яшчэ савецкага ЗРК з дальнасцю стральбы да 10 км — то бок для непасрэднай абароны баявых парадкаў сваіх войскаў.

Усяго за межамі СНД, як лічыцца, знаходзяцца на ўзбраенні каля 400 такіх машын, у тым ліку ў Грэцыі, Індыі, Іарданіі, Польшчы, Грузіі. Менавіта такім комплексам у 2008 годзе быў збіты расійскі звышгукавы ракетаносец Ту-22М3.

Афіцыйнае відэа 2566-га завода па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення

Доследна-канструктарскія працы па мадэрнізацыі праводзіліся 2566-ым заводам па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення з канца 2012 года і закончыліся ў мінулым годзе.

Па меркаванні беларускіх спецыялістаў капітальны рамонт і мадэрнізацыя «Асы» паднімуць яе характэрыстыкі да сучаснага ўзроўня, забяспечаць надзейнае выяўленне і знішчэнне такіх новых цэляў як беспілотнікі, павысяць перашкодаабароненасць машыны.

У прыватнасці мадэрнізацыя ўключае замену часткі абсталявання станцыі выяўлення цэляў, станцыі суправаджэння цэляў, сістэмы навядзення ракет, піша сайт завода

У выніку максімальная дальнасць выяўлення цэляў вырастае да 60 з 40 км, вырастае дакладнасць навядзення, дальнасць знішчэння цэляў падымаецца да 12 з 10 км, дальнабойнасць па вышыні — да 6 з 5 км.

Аляксандр Гелагаеў

0
Scooter / Адказаць
17.02.2017 / 15:12
Шмат што аналагавага памянялі на "лічбу" і "лямпавага" на цьвердацельнае... Цікава, ці захавалася пры гэтым устойлівасьць да ЭМ імпульсу (напрыклад, ад выбуху атамнай бомбы), якая была ў аналагавых і асабліва лямпавых (электронна-промневыя трубкі, лямпы бягучай хвалі) прыбораў?... Калі не, то такую электроніку можна толькі ў "мірных" мэтах выкарыстоўваць...
1
Minak / Адказаць
17.02.2017 / 15:43
Навошта рабіць устойлівай такую тэхніку да ЭМ імпульса ці іншых паражаючых фактараў ядзернага выбуху, павялічваючы на два парадкі кошт? Гэтая тэхніка разлічана на сегмент небагатых пакупнікоў, якія не збіраюцца весці глабальныя войны з ужываннем зброі масавага паражэння.
0
Юрась Беларус / Адказаць
17.02.2017 / 16:40
Мне больш за ўсё спадабалася. што дальнасць выяўлення цэляў узрастае ў 1,5 разы - з 40 да 60 км. То бок у экіпажа ёсць у 1,5 разы больш часу. каб падрыхтаваць свой удар.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру