17.02.2017 / 15:28

«Белавія» плануе правесці шэраг акцый на свае пералёты 6

У хуткім часе «Белавія» правядзе першую ў 2017 годзе акцыю па продажы квіткоў. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

«Акцыя будзе распаўсюджвацца на ўсе рэйсы. Прычым, беручы да ўвагі ўведзены бязвізавы рэжым, набываць квіткі па акцыі можна будзе як з вылетам з Мінска, так і з замежных аэрапортаў», — заявіў Чаргінец.

Паводле яго слоў, сёлета плануецца правесці не адну, а цэлы шэраг такіх акцый.

Дату правядзення першай з іх кіраўніцтва «Белавія» назаве ўжо бліжэйшымі днямі. Што да наступных акцый, то, кажа прадстаўнік «Белавія», усе яны будуць рознага фармату і з рознымі ўмовамі.

Але паўтарэння леташняга распродажу па 20 еўра ўжо не будзе, дадаў Чаргінец. Каб не паўтарацца.

1
Z / Адказаць
17.02.2017 / 15:38
Гэта добра! Дзякуючы міналагодняй акцыі я з сям'ёй трапіў у Італію!!!
1
ром / Адказаць
17.02.2017 / 16:14
Z, у Варшаву и ляти куды хош.. па 10-50 еура.. и без акцый
1
Юр / Адказаць
17.02.2017 / 17:19
ром, а ў Варшаву тэлепортам?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру