17.02.2017 / 16:21

Чатырох жыхароў Полацка затрымалі па дарозе ў Мінск на Марш 19

На выездзе з Полацка супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, дзе знаходзіўся кіраўнік прафсаюза «Салідарнасць» Генадзь Бердзянёў і трое яго паплечнікаў. 

Усе яны накіроўваліся ў Мінск, каб узяць удзел у «Маршы абураных беларусаў», што мае пачацца ў 18:00 на Кастрычніцкай плошчы.

«Інспектары ДАІ затрымалі аўтамабіль, сказалі, нумары незразумелыя, амаль што аўто ў згоне, трэба праверыць. 10 гадоў нармальна было, а сёння вось што», — распавёў у каментары «Белсату» Бердзянёў.

Цяпер актывіст разам з двума іншымі пасажырамі і кіроўцам застаюцца ў аддзеле ГУУС. На ўсіх складаюць пратаколы.

nn.by

0
Міхась / Адказаць
17.02.2017 / 16:12
Бывай лебіралізацыя 2.0, мы будзем сумаваць!
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
17.02.2017 / 16:18
На ўсіх складаюць пратаколы. ========================= А на пасажыраў з якой нагоды? Ці, як заўсёды, было за што -- "лаяліся мацюкамі"?
0
Михаил / Адказаць
17.02.2017 / 16:20
В этом плане хорошо жить в Минске,уже скоро буду на Октябрьской! Друзья,присоединяйтесь!
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру