17.02.2017 / 17:12

Мінсельгас РФ: Беларусь зарабляе на пастаўках малака ў Расію $3 мільярды 13

Беларусь, якая з'яўляецца асноўным пастаўшчыком малака ў Расію, зарабляе на яго экспарце ў РФ больш за 3 мільярды даляраў, заявіў кіраўнік Мінсельгаса РФ Аляксандр Ткачоў, выступаючы на з'ездзе Асацыяцыі сялянскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых кааператываў, піша ria.ru

Дэфіцыт малака ў нас у краіне — каля 7 мільёнаў тон, і гэта малако мы завозім з Беларусі, трохі з іншых краін — але ў асноўным беларускае малако. Гэта галоўны пастаўшчык на расійскі рынак. Я лічу, што сваю праблему малака яны вырашылі яшчэ пяць гадоў таму, накармілі уласны народ, 15 мільёнаў чалавек [насамрэч у Беларусі жыве крыху меней за 10 млн — НН]. І практычна такую ж колькасць пастаўляюць на расійскі рынак і на гэтым зарабляюць ні многа ні мала больш за 3 мільярды даляраў», — сказаў Ткачоў.

«Я лічу, гэта справа прынцыпу — гэта нашы даходы, нашы працоўныя месцы, падаткі. Гэта ваша сапраўднае і будучае. Таму трэба ўзяцца вельмі магутна за вырашэнне харчовай праблемы ў краіне, і я лічу, што фермеры павінны ўзначаліць гэты працэс», — дадаў ён.

0
Моряк / Адказаць
17.02.2017 / 17:19
Почему тогда селяне такие нищие???? Какая сволочь крадет? С*ки....
1
мясцовы2 / Адказаць
17.02.2017 / 17:52
О, іпаму ёсць куды расьці
2
Inhvar / Адказаць
17.02.2017 / 17:53
Дзяржаўныя танныя крэдыты фэрмерам,спрыяльныя умовы..i канешне абарона ад канкурэнтаў: вось i ўсё што патрэбна для вырашэньня праблемы з недахопам малака у РФ. Калi Расея ўсё гэта зробiць, то РБ ня будзе рынкаў куды можна збываць наш тавар. Дарэчы у нас у Беларусi 666 аграгарадкоў. I дзе будуць працаваць аграгараджане?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру